Беларуская мова - цудоўная мова

 Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. 

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

 Задача будучага пакалення захаваць родную мову, не даць ёй знікнуць. Калі знікне мова, то неўзабаве спыніць свае існаванне і ўся нацыя. Нашай мовай  можна толькі ганарыцца і захапляцца.

   Каб прывіць дзецям цікавасць і любоў да роднай мовы, у нашай установе кожны чацвер праходзіць ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ. У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў. 

Паважаныя бацькі, калі ласка, прыходзячы раніцай у сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!" Давайце будзем разам далучаць нашых дзетак да беларускай мовы, такой прыгожай і непаўторнай!